Навучэнцы каледжа разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні чатырнаццатага лістапада наведалі з экскурсіяй мемарыяльны комплекс "Ала", які быў збудаваны на месцы знішчанай фашыстамі ў 1944 годзе вёскі. У студзені 1944 года тут спалілі і расстралялі 1758 чалавек, з іх 950 дзяцей - жыхароў дванаццаці бліжэйшых вёсак.
Наведванне мемарыяла аказала на навучэнцаў вялікае ўражанне. Бо і да гэтага часу нельга ўсведамляць без уздрыгу ўвесь трагізм і жах лёсаў простых людзей, якіх застала вайна.