15 ВЕРАСНЯ - ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК

 

     У бібліятэцы каледжа праведзена сустрэча навучэнцаў з настаяцелем храма Вялікапакутніка Георгія Перамаганосца БПЦ протаіерэем Пятром Петрушэнкам. У ходзе гутаркі абмеркаваны пытанні аб ролі кнігі, бібліятэк у захаванні культурнай спадчыны народа. Айцец Пётр падкрэсліў, што ў духоўна-маральным выхаванні чалавека вялікае значэнне займае рэлігійная кніга, што першыя бібліятэкі ствараліся пры манастырах, храмах і яны служылі справе атрымання і паглыблення адукацыі. У канцы гутаркі протаіерэй Пётр адказаў на пытанні навучэнцаў.

изображение viber 2023 09 15 16 16 46 368