Крык у вечнасць...

 

     Больш за 80 гадоў аддзяляе нас ад трагедыі Алы – непрыкметнай вёсачкі ў Светлагорскім раёне.

     Тут загінулі, большай часткай жыўцом згарэлі амаль 1800 чалавек, з іх 950 – дзеці. Гэта як дванаццаць Хатыней!

     Мемарыял у Светлагорскім раёне Гомельшчыне нездарма называюць месцам, дзе плачуць камяні. У полымі Алы адбіліся лёсы сотняў беларускіх вёсак, знішчаных фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І лёсы тысяч нявінных ахвяр, разбураных сем'яў, перакручаных душ....