Міжнародны дзень роднай мовы

 

     21 лютага ў каледжы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

      Навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце “Памяць і гонар”, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы і 80-годдзю вызывлення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

      У вучэбнай групе ОП-11 праведзена літаратурная кампазіцыя “Не пакідайце ж мовы роднай…”

      Прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Чытаем класікаў разам”, пашырылі веды пра багацце роднай беларускай мовы ў час гульні “Знаўцы роднай мовы”.

      Нашы продкі — бацькі, дзяды і прадзеды — нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету.

      Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!.


Печать   E-mail