Сакрушальны ўдар па ворагу

 

     Сакрушальны ўдар па ворагу: аперацыя «Баграціён» доўжылася 68 дзён і стала адной з самых паспяховых у гісторыі ваеннага мастацтва.

     Аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года, падчас яе нямецкая армія пацярпела найбуйнейшае паражэнне за ўсю ваенную гісторыю Германіі.

     80 гадоў таму на Гомельшчыне савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» вермахта. Менавіта гэтыя падзеі сталі пачаткам вызвалення беларускай тэрыторыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

     Гэтыя падзеі ніколі не будуць забыты. Сапраўды, легендарная аперацыя "Баграціён" назаўжды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў пакалення Пераможцаў..


Печать   E-mail