03 студзеня работнікі бібліятэкі каледжа разам з удзельнікамі праекта “Красны Бераг: вытокі і карані” падрыхтавалі выставу “Новы год і Нараджэнне Хрыстова на старонках кніг”.
Бібліятэкары расказалі навучэнцам, якія святы раней адзначаліся і шанаваліся нашымі продкамі. Разам з навучэнцамі падабралі ілюстрацыі, кнігі, малюнкі, прысвечаныя Новаму году і Раству Хрыстову. Гутарка атрымалася вельмі прыемнай і сардэчнай. Усіх з наступаючым святам!